Нашая супольнасць працуе ў наступных напрамках:
Прадстаўленне інтарэсаў беларусаў у Кракаве
Гэты напрамак складаецца з арганізацыі акцый, маршаў, пікетаў, наладжання сувязяў з адміністрацыяй горада ды іншымі дзяржаўнымі ўстановамі, супрацы з польскімі СМІ, выступаў на анлайн-мерапрыемствах і розных канферэнцыях.
Дапамога беларускім бежанцам
Мы актыўна займаемся дапамогай беларускім бежанцам у Кракаве і Польшчы: ездзім у лагеры для бежанцаў, дапамагаем з пошукам і часам з аплатай жылля, купляем прадукты, вырашаем пытанні з дакументамі, падачай на міжнародную ахову альбо ўладкаваннем дзяцей у школу, а таксама пошукам працы. Таксама мы арганізавалі бясплатны курс польскай мовы, каб бежанцы хутчэй маглі адаптавацца ў Польшчы і ўладкавацца на працу. Мы аказваем інфармацыйную дапамогу. Арганізаваны збор сродкаў і дабрачынны аукцыён, дзе можна купіць нейкую рэч і такім чынам дапамагчы.
Беларуская культура
Наша супольнасць займаецца арганізацыяй розных мерапрыемстваў: ад музычных вечароў, беларускіх пікнікоў да экскурсій па беларускім Кракаве і выстаў пра беларускае мастацтва. Мы хочам пазнаёміць людзей з беларускай культурай і адкрытыя да сумесных праэктаў.
Супраца з іншымі дыяспарамі Польшчы і свету
Мы ўдзельнічаем у стварэнні сеціва супрацы з іншымі дыяспарамі Польшчы і свету. Гэта дазваляе нам вырашаць сотні сітуацый, перанакіроўваць і размяркоўваць абавязкі паміж дыяспарамі. Мы працягваем працаваць над сістэматычным рашэннем адносна дапамогі бежанцам, дапамогі ў лагерах і асобна.