ДАПАМОГА БЕЖАНЦАМ
Ад пачатку пратэстаў у Польшчу пераехала каля тысячы беларускіх бежанцаў. Мы не можам пакінуць гэтую тэму ў баку і ўсёй супольнасцю дапамагаем беларусам, якія прыязджаюць. Калі вы хочаце дапамагчы таксама, абірайце адзін з прапанаваных ніжэй спосабаў
Фінансавая дапамога
Мы дапамагаем ахвярам палітычных рэпрэсій, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь і апынуліся ў Кракаве, з жыллём, харчаваннем і неабходнымі рэчамі, а таксама аказваем падтрымку беларусам у цэнтрах для бежанцаў.

ДАПАМАГЧЫ ФІНАНСАВА
Аукцыён
Мы запрашаем прыняць удзел у аўкцыёне, дзе кожны здолее знайсці для сябе нешта карыснае ці прыгожае і адначасова дапамагчы людзям!

Як працуе аукцыён і навошта мы яго арганізоўваем?

Усе лоты дабрачынныя, кошт лота ідзе на дапамогу для бежанцаў у Кракаве і Польшчы: аплату жылля, прадукты, медычную дапамогу ды іншыя неабходныя выдаткі.
АУКЦЫЁН
Адрасная дапамога
Прадуктамі. Як гэта працуе? Мы скантактуем вас з чалавекам (альбо сям'ёй), якога вы здолееце набыць прадукты харчавання на тыдзень-другі. Прыкладовы спіс прадуктаў тут.

Апранкам, побытавымі сродкамі, посудам і г.д. На жаль, у нас няма складу, дзе можна захоўваць рэчы, таму мы працуем з асобнымі запытамі, канцэнтруючыся на спісе і хуткай даставе.

Пошук працы ці падзаробку. Гэта вельмі важны пункт, па якім назіраюцца пэўныя цяжкасці. Калі ў вас ёсць ідэі/прапановы па працаўладкаванні, пішыце нам!

Дапамога ў камунікаванні і афіцыйнай камунікацыі: схадзіць з кімсьці ў міграцыйную службу, дапамагчы прачытаць паперы, пагуляць па горадзе і правесці міні-экскурсію. Людзі часам проста шукаюць стасункаў, знаходзячыся ўдалечыні ад Радзімы і сваёй сям'і.
ХАЧУ ДАПАМАГЧЫ АДРАСНА
Отчеты и новости
Нашы сацсеткi
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках, каб сачыць за навінамі!
mail@bialorusiniwkrakowie.pl