Беларускі кірмаш у Кракаве


19 снежня | 13:00 – 19:00
Kamienna, 8

Уваход вольны! Каб набыць тавары, захапіце наяўныя грошы, аплата карткай не прадугледжаная!

Нягледзячы на тое што 2021 год быў вельмі скаданы для беларусаў, мы ўсе разам - нашай кракаўскай дыяспарай - паспелі пражыць шмат цудоўных момантаў: канцэрты, сустрэчы, акцыі салідарнасці, пікнікі. Дзякуй вам за гэта! Мы вырашылі, што будзе здорава правесці разам сыходзячы год, стварыць свята для дарослых і дзяцей, а таксама падтрымаць беларускіх майстроў.

Як правядзём гэты дзень?
Кірмаш | 13:00 - 18:00
Кірмаш - гэта магчымасць для беларускіх майстроў і рамесьнікаў паказаць сябе, а для жыхароў Кракава - пазнаёміцца з іхнай творчасцю, набыць файныя падарункі на Божае Нараджэнне і правесці час сярод беларусаў.

Нашыя майстры таксама правядуць цікавыя майстар-класы

13:30 - 14:10 | 14:20 - 15:00

Майстар-клас па вытворчасці пернікаў ад студыі керамікі ART-y. Удзельнікі змогуць распісаць вялікі пернік і запакаваць яго, такім чынам ствараючы ўласнаручна навагодні падарунак!

Кошт - 20 зл.

15:10 - 15:40 | 15:50 - 16:20

Майстар-клас па вытворчасці макрамэ-ўпрыгожанняў на елку ад Dashdash_handmade.

Кошт - 15 зл.

16:30 -17:30
Майстар-клас па паштоўках з гербарыя ад мастачкі Natallia Bord.

Майстар-клас бясплатны альбо за ахвяраванне. Увага! Удзельнікам трэба мець пры сабе міні-нажніцы і тоненькі пэндзаль
Дзіцячае свята
Для самых маленькіх беларусікаў мы падрыхтавалі сапраўднае свята ❤️

з 13:30 да 14:00 мы ўсе разам упрыгожым елку - якое ж свята без яе!

з 13:00 да 17:00 будзе працаваць дзіцячая зона, дзе маленькія беларусікі змогуць ствараць чары сваімі ручкамі: зляпіць выраб з салёнага цеста, выразаць упрыгожанне з паперы альбо проста пагуляць!

Кульмінацыяй кірмашу - з 15:30 да 17:00 -
будзе віншаванне дзетак у форме касцюміраванага прадстаўлення з удзелам казачных герояў. Героі вельмі ўсцешацца, калі пачуюць вершык ці песню альбо пабачаць прыгожы касцюм! Калі вы хацелі б, каб вашае дзіця атрымала падарунак, запоўніце, калі ласка, гэтую кароткую анкету. Так нам будзе прасцей падрыхтаваць неабходную колькасць падарункаў!
Музыка і танцы
Будзем спяваць і танчыць!

13:00 - 15:30 dzichkamusic - гэта калектыўная інтуітыўная музычная імправізацыя, якую мы ствараем разам з вамі. Датыкаючыся да нашых чароўных фруктаў, вы ствараеце разнастайныя мелодыі, якія разам з іншымі ўплятаюцца ў музычны малюнак і ствараюць агульны вайб для цэлай імпрэзы. Тры чалавекі могуць адначасова граць на фруктах, аб'яднаных у тры розныя групы інструментаў. Дакранаючыся да фрукта, вы усталёўваеце электрычны кантакт, які з дапамогай платы ад playtronica пераўтвараецца ў музычны сэмпл, то бок ноту ці гук аднаго з вашых інструментаў.

14:00 - 15:00 цудоўная дзяўчына Алена правядзе для нас майстар-клас па беларускіх народных танцах. Будзе весела і горача!

18:15 - 19:00 напрыканцы нас чакае калядны канцэрт, дзе мы разам спяем калядкі, падзелімся аплаткай і пажадаем адно аднаму цудоўных Калядаў.
Ежа
З вашай дапамогай мы прапаноўваем зрабіць салодкі стол - месца, дзе можна будзе падзяліцца ежай, выпіць гарбату ды пагаманіць! Прыносьце свае пачастункі!

14:00 - 15:30 конкурс на лепшы пачастунак! Прыносьце свае пірагі, пірожныя і любую іншую выпечку, а пасля звяртайцеся на наш інфапункт, там вам раскажуць, як прыняць удзел. А калі вы проста глядач, то рыхтуйце свой жываток, каб галасаваць! Трох лепшых кулінараў чакаюць невялікія ўзнагароды ад арганізатараў.


Салідарнасць | 13.00 - 16.00
Палітвязням у Беларусі патрэбная наша падтрымка. Прапаноўваем разам напісаць ім віншаванні з Калядамі. Прыносьце паштоўкі і маркі, а мы арганізавана дашлём іх пасля.
Латарэя і аўкцыён
На гэты раз у межах каляднага кірмашу можна будзе паўдзельнічаць у дабрачынным аўкцыёне офлайн. Для аўкцыёну мы сабралі ўнікальныя лоты, якія будуць цудоўным калядным падарункам для вас і вашых блізкіх. Разынкай аўкцыёну будуць карціны беларускіх мастакоў. Частка атрыманых з продажу грошай будзе перададзеная аўтарам прац. Такім чынам вы зможаце аказаць рээальную падтрымку беларускім творцам.

Для самых азартных мы падрыхтавалі неспадзеўку - Святочную Латарэю, у межах якой будзе вызначаны лёс некалькіх выдатных падарункаў: мерчу ў нацыянальных колерах, карціны з выставы. Латарэйны білет можна будзе набыць на нашым інфацэнтры.

Усе сабраныя сродкі пойдуць на пакрыццё выдаткаў мерапрыемства, а таксама на арганізацыю наступных падзей.

17:30 - 18:00 - лёсаванне
18:00 - 18:15 - падвядзенне вынікаў латарэі

Разам мы сіла!
Таленавітыя майстры
FAQ
Наяўныя ці картка?
На жаль, аплата карткай немагчымая, таму, калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы. Бліжэйшыя банкаматы: Wrocławska 8A і Kamienna 18.
Што ўзяць?
Вельмі вітаюцца касцюмы ў дзетак, але і дарослыя могуць прыбрацца, каб мы разам змаглі адчуць святочную атмасферу! Таксама прыносьце ежу для сябе і для людзей вакол - можна будзе пачаставаць новых і старых сяброў.
Як трапіць?
Даехаць да прыпынкаў Dworzec Towarowy ці Nowy Kleparz. Вакол будынку вы ўбачыце ўказальнікі.
Ці ёсць паркоўка?
Так! Можна заехаць на тэрыторыю літаральна каля самаго будынку і пакінуць тут сваю машыну.
А што з кавіднымі абмежаваннямі?
Прастора дастаткова вялікая і можа змясціць шмат людзей без парушэння абмежаванняў. Але з мэтай нашай бяспекі звяртаемся з просьбай карыстацца маскамі і захапіць кавідны сертыфікат, калі ён у вас ёсць.
Ці будзе на кірмашы прадавацца ежа і напоі?
Напоі будуць: у самой прасторы ёсць бар. А вось ежу лепш прыхапіць з сабой, каб не згаладнець. Таксама нагадваем пра конкурс на лепшы пірог! Можна праявіць свае кулінарныя здольнасці і атрымаць узнагароды, не кажучы пра славу і прызнанне дэгустатараў :)
Ці можна прыходзіць з жывёламі?
Вядома! Мы любім жывёлаў, вось і вашай жывёлінцы не абавязкова сумаваць дома.
Ці будзе гардэроб, каб пакінуць рэчы?
Так! На першым паверсе будуць вешалкі, а на другім - асобны пакой. Смела прытайцеся ў дзяўчынаў на інфацэнтры ці валантораў.
Як я магу дапамагчы?
Вы можаце быць валанторам, калі напішаце нам у сацсетках. Дапамога ў дзень мерапрыемства, а таксама перад і пасля, нам вельмі спатрэбіцца. Акрамя таго, нагадваем пра збор грошай на падарункі дзеткам. Ахвяраваць можна тут.
Музыка
А вось і наш любімы навагодні плэй-ліст. Наладоўвайцеся добрым настроем заранёў ❤️
Нашы сацсеткi
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках, каб сачыць за навінамі!
mail@bialorusiniwkrakowie.pl