НАШЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ
На дадзены момант нашая супольнасць працуе над наступнымі ініцыятывамі
Акцыі салідарнасці
Мы ўжо правялі мноства акцый салідарнасці ў Кракаве. Кожную нядзелю мы працягваем выходзіць на вуліцы, каб прыцягваць увагу грамадства да сітуацыі ў Беларусі і выказваць сваю падтрымку беларусам, якія змагаюцца за свае правы.

Кожны з вас можа прапанаваць сваю ідэю падтрымкі беларусаў, а мы дапаможам яе рэалізаваць. Мы стварылі асобны чат для абмеркавання пытанняў адносна акцый.

Далучайцеся да чату, прапаноўвайце свае ідэі, станавіцеся ініцыятарамі акцый, удзельнічайце ў абмеркаванні.

Дапамога для беларускіх бежанцаў
Паездкі ў лагеры для бежанцаў

Мы арганізавалі некалькі наведванняў лагеру для бежанцаў. У блоку навінаў мы публікуем справаздачы з паездак.
Дапамога на месцы


Мы дапамагаем з пошукам і часам з аплатай жылля на першы час, купляем прадукты, вырашаем пытанні з дакументамі, падачай на міжнародную ахову альбо ўладкаваннем дзяцей у школу.

Таксама намагаемся дапамагчы з пошукам працы ці медыцынскай дапамогі, калі ў той ёсць неабходнасць.
Курсы польскай мовы


Валанцёры супольнасці арганізавалі некалькі груп польскай мовы для тых, хто гэтага патрабуе.
Інфармацыйная дапамога


Быў створаны чат-бот у тэлеграме, якім можа скарыстацца чалавек, які плануе пераезд альбо толькі што пераехаў у Польшчу.
Курсы польскай мовы
На дадзены момант наша супольнасць арганізавала сем бясплатных груп па польскай мове, каб бежанцы маглі хутчэй адаптавацца ў Польшчы і знайсці працу.

Колькасць груп увесь час расце, бо новых беларусаў усё больш. Калі ў вас няма магчымасці плаціць за курсы, але вы вельмі хочаце пачаць вывучаць польскую мову як мага хутчэй, пішыце нам.

Калі вы хочаце далучыцца да нас і выкладаць польскую мову, запоўніце анкету валанцёра. Нам вельмі патрэбныя выкладчыкі!
Беларуская культура
Нашая супольнасць займаецца арганізацыяй розных мерапрыемстваў: ад музычных вечароў, беларускіх пікнікоў да экскурсій па беларускім Кракаве і выстаў па беларускім мастацтве.

Мы хочам дзяліцца беларускай культурай з рознымі этнічнымі групамі і адкрытыя да супольных праэктаў. Падрабязней пра тое, што мы ўжо паспелі рэалізаваць, можна прачытаць ніжэй.
Нашы сацсеткi
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках, каб сачыць за навінамі!
mail@bialorusiniwkrakowie.pl