Новости и события

Выстава беларускага мастацтва «Before / After / 2020. Belarus»

Культура

Мы з радасцю прадстауляем вашай увазе выставу беларускага мастацтва, якую мы рэалiзавалi на сродкi горада Кракава @otwarty_krakow, разам с фондам @interkulturalnipl. Выстава знаходзiлася у Музеi японскага мастацтва @mangghamuseum, а таксама запрэзентаваная у версii анлайн.



Выстава беларускага мастацтва «Before / After / 2020. Belarus» – свайго роду мастацкая хроніка драматычных падзей жніўня 2020 года, якія адбыліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў: яна сапраўдная ў адлюстраванні, адкрытая ў перадачы эмоцый і пачуццяў, праўдзівая ў сваёй падзейнасці. Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы жывапісу, графікі, скульптуры – рэфлексія, выражэнне грамадзянскай пазіцыі 10 беларускіх мастакоў. Іх аб'ядноўвае калектыўны боль, гнеу, бясiлле, страх, адчай, якія яны пераўтварылі ў выяўленчыя формы.



Аўтарам ідэі і куратарам выставы з'яуляецца Ксенія Жукоўская @ksenia_zukovska

Арганiзатары ад Беларусау у Кракаве: Аляксей Адамовiч @adamovitch_alex і Вольга Кавальская @olikowalska.