Вялікі Беларускі Пікнік 2022

9 ліпеня | 13:00 – 21:00

Park Jordana

Мы разам сабралі 4 тысячы злотых, 2 з іх перадалі на падтрымку Украіны

8 гадзін

Мы пачалі а 13.00 і скончылі а 21.00.
> 10 актыўнасцей

Майстар-класы | Танцы | Хэдлайнеры | Дыджэі | Лекцыі Актыўныя гульні | Дзіцячая пляцоўка | Кірмаш | Настолкі | Квэст | і многае іншае
> 70 валанцераў

Беларусы, палякі, украінцы аб'ядналіся, каб арганізаваць класны гарадскі пікнік
2000 + тусоўшчыкаў

Мы змясцілі на нашым пікніку
Беларускі пікнік - гэта вялікае свята беларусак і беларусаў. Вось ужо трэцяе лета мы збіраемся, каб пабачыцца, абняцца, падзяліцца навінамі і энэргіяй, паразмаўляць і пачуць адзін аднаго.
Беларускі пікнік быў арганізаваны Беларусамi ў Кракаве пры фінансавай падтрымцы Беларускай
Рады Культуры
, горада Кракава і
беларусаў Кракава.

Як гэта было
Photo by Jacob
Photo by Kolya
Photo by Oliver
Photo by Leo
Photo by Paul
Photo by Lea
Photo by Fabrice
Photo by Alex
Photo by Adam
Photo by Arnaud
Photo by Leopold
Photo by Katie
Photo by Tiana
Photo by Mohd
Больш фатаздымкаў тут
Як мы правялі гэты дзень?
Галоўная сцэна - Месца сілы
13:00 - 21:00
Творчае сэрца пікніка - жывая музыка і танцы!

РАСКЛАД
13:00 -13:30 — Афіцыйнае адкрыццё і знаёмства з зонамі Пікніка
14:30 — Беларускія народныя танцы

ХЭДЛАЙНЕРЫ
18:00Dlina Volny - музычнае трыа з Мінску, выконвае музыку ў жанрах нью-вейв, пост-панк, сінці-поп і брут-поп.
Dlina Volny - гэта аналагавыя сінтэзатары і прамалінейны бас, агорнуты глубокім жаночым вакалам.
«Мінск заўсёды быў для нас вялікай крыніцай натхнення, асабліва яго атмасферай і архітэктурай. Гэта адлюстравалася і на нашым гучанні, яго нават называлі брут-попом, быццам бы ў нашай музыцы чуецца рэха, якое грае на апусцелых праспектах і вуліцах горада», — кажуць удзельнікі групы.

19.20Shuma — электра-фольк-праект, спалучаючы ў сабе старажытныя паганскія абрадавыя песні і электронную музыку (дып-хаус, лоу-дэнс, даб-тэхна, мінімал, эйсід).
Гурт ужо добра вядомы і любімы не толькі ў роднай Беларусі, але і за яго межамі. Shuma – гэта пераасэнсаванне і ў пэўным сэнсе адраджэне традыцыі старажытнай культуры і на дадзены момант з'яўляецца адным з самых модных электронных праектаў Беларусі.

Дыджэі | 13:00 - 18:00

У гэтым годзе ў нас была яшчэ адна сцэна, дзе на працягу ўсяго дня беларускія дыджэі стваралі крутую атмасферу!

РАСКЛАД
13:00 - 14:20MAD1WOOD — беларуская дыджэйка, якая жыве ў Кракаве. Ёй падабаецца змешваць розныя стылі музыкі, што лепей перадае яе эмоцыі. Звычайна грае музыку ў стылі тэхна і электра, бо яна можа перадаць яе настрой і энергетыку ў дадзены момант, але таксама ад яе можна пачуць больш спакойны і разняволены склад, такі як мінімал і эмбіент.

14:20 - 15:20Pocketrave — незалежны саўнд-праект з Мінска. Гульня ўласнай электроннай музыкі без кампутара - толькі апаратныя сінтэзатары, секвенсaры і сэмплеры з меладычным прысмакам электра і лоу-фай хаўс.

15.20 - 16.40KorneJ — дыджэй, журналіст, арганізатар фэстаў, адзін з заснавальнікаў Radio Plato. Яго дыджэйская цікавасць ляжыць у некалькіх вымярэннях: ад прасторнага даба да элеватарнага джаза, ад эластычнага хіп-хопа да трапічнага кораня, ад бясхмарнага дыска да блокбастарнага хаўса. Але штораз гэта танцавальная атмасфера з цікаўнасцю: what's next?

16:40 - 18:00BUDZKO — адзін з самых вядомых танцораў мінскай музыкі, прадзюсар, дыджэй, кіраўнік праекту "Derschein" і ўдзельнік электроннага дуэта "Шума". BUDZKO зарэкамендаваў сябе як бескампрамісны эстэт, які знаёміць публіку з новым і часта правакацыйным гучаннем. Яго здольнасць вар'іраваць музычныя жанры і кіраваць танцполам робіць яго адным з самых заўважных выканаўцаў на электроннай сцэне Усходняй Еўропы.

Майстар-класы | 13:00 - 18:00
Выдатная магчымасць навучыцца нечаму новаму і адразу паспрабаваць гэта на практыцы.

РАСКЛАД
13:00-13:50 — маляванне акварэллю
13:00-13:50 — йога
14:00 - 14:50 — энергапрактыка цыгун
14:00-14:50 — пляценне косак
15:00 - 16:00 — маляванне на вопратцы (бярыце адзенне, якое хочаце размаляваць)
15:30 - 16:30 — асновы жаночай танцавальнай практыкі
16:00-16:50 — пляценне косак
17:00-17:50 — пляценне з джуту
16:00-18:00 — маляванне хной (мехендзі)
13:00-16:00 — стварэнне закладак для кніг

А яшчэ на працягу ўсяго пікніка мы стваралі супольны арт-аб'ект разам з аб'яднаннем польскіх мастакоў Mosaic.

Дзіцячыя актыўнасці | 13:00 - 18:00
Прастора для маленькіх і дапытлівых - вырабы з паперы і фааміна, лялькі-матанкі, актыўныя конкурсы для дзяцей і бацькоў, салёнае цеста і іншыя творчыя актыўнасці.

РАСКЛАД
13:00 - 14:00 — лялькі-матанкі
14:00-14:30 — гульня "Лабірынт"
13:00 - 14:00 — вырабы з паперы і фааміну
14:30-15:10 — беларуская паэтка Марыя Мартысевіч пачытае кнігі для дзяцей і дарослых
13:00-15:00 — салёнае цеста
14:00-15:00 — актыўныя конкурсы і гульні
15.00 - 17.00 — аніматары: спартовыя гульні, урокі малявання, гульні з шалікам і тунэлем, гульня пад адкрытым небам «Паляванне за скарбамі», маляванне на твары, мыльныя бурбалкі

Лекцыі | 13:00 - 18:00
Ненавуковая канферэнцыя пад адкрытым небам – лекцыі і дыскусіі на самыя розныя тэмы ў нефармальнай атмасферы.

РАСКЛАД
13.30-14.20Radio Plato: чаму кам'юніці-радыё – гэта больш, чым пра музыку? Аляксандр Карнейчук [BY]
14:25-15:15 — Українська культура як зброя в сучасній обороні України під час війни. Надія Мороз-Ольшанська [UE]
💙💛
15:20-16:10 — Што такое нейронавая сетка і навошта яна патрэбная. Юрый Раманоўскі [RU]
16:15-17:05 — Беларуская сімволіка. Вяртанне на Радзіму. Віктар Ляхар [BY]
17:10-18:00 — Алкагольная адысея беларусаў: гісторыя і традыцыі. Ягор Сурскі [BY]

Настолкі і квіз | 13:00 - 18:00
Месца, дзе можна пагуляць з сябрамі ў класныя настолкі, а таксама вас чакалі прэзентацыя гульні на беларускай мове і квіз.

РАСКЛАД
14.00 - 15.00 — Як вучыцца гуляючы і чаму гэта працуе?

15.30 - 17.00 — SuperQuiz — камандная інтэлектуальна-забаўляльная віктарына ад беларускіх аўтараў. Запрашаем вас праверыць сваю эрудыцыю і інтуіцыю разам з намі. Вас чакае шмат цікавых пытанняў (так ці інакш часта звязаных з Беларуссю), а таксама прыемная атмасфера і прызавое шампанскае! Вядучы мерапрыемствы — Robert Clark.
Спасылка на рэгістрацыю каманд тут.

Квэст | 13:00 - 18:00

У рамках Беларускага пікніка прайшла яшчэ адна класная актыўнасць — квэст «Скарбы Вавельскага Цмока».

Квэст пачаўся а трынаццатай і прадоўжыўся прыкладна паўтары гадзіны для кожнай з каманд.
Што было? Конкурсы на логіку, веды і камандную працу, спаборніцкі дух і прызы для ўсіх удзельнікаў!

Кірмаш | 13:00 - 18:00

Кірмаш - гэта магчымасць для беларускіх і ўкраінскіх 💙💛 майстроў і рамеснікаў праявіць сябе, а для жыхароў Кракава - пазнаёміцца з іх творчасцю і набыць класныя падарункі. Былі адзенне з прынтамі, паштоўкі, керамічныя вырабы упрыгожванні, кнігі і яшчэ шмат усяго.

Актыўныя гульні для дарослых і дзяцей | 13:00 - 18:00
Вышыбалы, перацягванне каната, гарачая бульбачка, дастань ротам яблык, дартс, валейбол, бадмінтон - мы гулялі, як у дзяцінстве.

РАСКЛАД
14.30 - 15.00 — вышыбалы
15.10 - 15.40 — перацягванне каната
16.00 - 16.20 — гарачая бульбачка
16.30 - 17.00 — дастань ротам яблык
17.00 – 18.00 — валейбол
Цэлы дзень —дартс, бадмінтон

Фотасушка | 13:00 - 18:00
Крутая актывацыя для творчых людзей і не толькі!

Можна было прынесці свае фотаздымкі ці паштоўкі і павесіць іх на вяроўцы, а ўзамен узяць тое, што прынёс іншы. Так у нас атрымаўся творчы абмен.
Інфапункт | 13:00 - 18:00
Тут можна было даведацца пра сам Пікнік і суполку "Беларусаў Кракава", а таксама мы адказвалі на вашыя пытанні пра жыццё і легалізацыю ў Польшчы.
Ежа | 13:00 - 20:00
Таксама на нашым пікніку былі фудтракі, дзе можна было купіць напоі, марожанае і салодкую вату, хот-догі і бульбу фры.
Моўная школа Polish for Belarus
Polish for Belarus — гэта курсы польскай мовы, жыццёвая неабходнасць для тых, хто вырашыў зрабіць Польшчу сваім новым домам і хоча вывучыць польскую. Яны прапануюць навучанне ў адпаведнасці з вашымі жаданнямі і здольнасцямі і з імі вы забудзецеся, што вучыць польскую мову складана і проста пачаць размаўляць з ёй! "Мы дапамагаем людзям з СНД вывучыць і палюбіць польскую мову, культуру, музыку, гісторыю і людзей" - так яны пішуць пра сябе.

На Пікніку можна было атрымаць трохпрацэнтную скідку для ўсіх, хто пройдзе электронны тэст і запішацца на курс.
Культура гарадскога шэрынга
ScootApi — кампанія родам з Беларусі, мы займаемся стварэннем софту для шарынгу транспарту: самакаты, ровары, аўто і інш.

Іх місія - садзейнічаць трансфармацыі транспартных сістэм у гарадах незалежна ад іх памеру. Дапамагаць натхнёным і энергічным прадпрымальнікам будаваць і развіваць паспяховы бізнэс. Даваць гарадскім жыхарам свабоду перамяшчэння.

Будуць рады бачыць усіх тых, хто гарыць тэмай, у шэрагах супрацоўнікаў кампаніі ScootApi. Full-time part-time, удаленка і інш для распрацоўшчыкаў мабільных аплікацый і бэкендэраў.

НАШЫ СПОНСАРЫ І ПАРТНЁРЫ
Дзякуючы ім наш Пікнік стаў магчымым
Музыка
А вось і наш любімы плэйліст. Зараджайцеся настроем загадзя:)
Наши соцсети
Присоединяйтесь к нам в социальных сетях, чтобы следить за новостями!
mail@bialorusiniwkrakowie.pl
Made on
Tilda