Навіны і падзеі

Беларускі пікнік у Кракаве

БЕЛАРУСКІ ПІКНІК У КРАКАВЕ!

Сябры, мы ведаем, што шмат хто з вас быў на беларускім пікніку ў мінулым годзе. Рыхтуемся да наступнага!

26 чэрвеня адбудзецца Беларускі пікнік у Кракаве. Гэта будзе 8-гадзіннае марапрыемства на кургане Крака з мноствам зон, актыўнасцей, лекцый, канцэртаў. Будзем знаёміцца, адпачываць, спяваць і танчыць. Гэта нагода правесці дзень з сям’ёй і сябрамі ў класным месцы і прыемнай кампаніі.

Праграма пікніка з’явіцца крыху пазней, а пакуль што мы шукаем людзей, якія хацелі б прыняць больш актыўны ўдзел. Калі вы хочаце дапамагчы з арганізацыяй ці агранізаваць самастойна зону ці актыўнасць, запрашаем да кантакту! Гэта можа быць майстар-клас, лекцыя, выступленне ці проста валанцёрская дапамога.

Таксама мы хочам зрабіць зону рамесленнікаў. Калі вы нешта ствараеце рукамі і хацелі б рэалізоўваць свае вырабы на пікніку, калі ласка, напішыце нам пра гэта.

Вельмі чакаем вашыя заяўкі па спасылцы

Сачыце за навінамі! Да сустрэчы!