Новости и события

Тыдзень Волi

Акции Культура

Тыдзень Волі 


25 сакавiка - вельмi важны дзень для беларускага народа. Ноччу на 25 сакавіка 1918 года была абвешчана БНР - Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта дзень нашай незалежнасцi i вольнасцi. Мы прапанавалш адзначыць гэты Дзень разам і падрыхтавалi тыдзень мерапрыемстваў.



Пачали з анлайн майстар-класа па выцiнанцы. Майстар-клас правяла Спадарыня Бабурына Вольга Вячаславаўна (Palunisa) - народны майстар, загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці, сябра Міжнароднага клубу “Бумажные традиции» (Расія) і Guild of American Papercutters (USA). Удзельнікі даведаліся пра культуру выцінанкі ў Беларусі, а таксама выканалі густоўнае віншаванне ў традыцыйнай беларускай тэхніцы выразання з паперы!




25-га сакавіка ў Дзень Волі на Ракавіцкіх могілках адбылося адкпыццё Тыдня Волі, а таксама ўшанаванне памяці Алеся Гаруна - беларускага паэта, публіцыста, грамадскага дзеяча, аднаго з сузаснавальнікаў БНР.
Разам мы запалілі знічы, прачыталі вершы, а таксама падышлі да могілак іншых там пахаваных беларусаў.




Увечары 25 сакавіка мы правялі анлайн-вiктарыну пра Беларускую Народную Рэспублiку.
Вiктарыну падрыхтавала i правядзе для вас Кася Парыжаская, студэнтка Заходнечэшскага ўніверсітэта i аматарка гістарычных загадак. Гэта была нагода даведацца шмат фактаў пра нашу краiну i магчымасць выiграць файныя падарункi. 

У суботу адбылася вандроўка па беларускіх месцах Кракава, прымеркаваную да Дня Волі.
Падчас вандроўкі мы не толькі даведаліся шмат цікавага, але на ўласныя вочы ўбачылі тыя месцы і будынкі, дзе частку свайго жыцця правялі нашыя славутыя землякі.


Пакуль дарослыя хадзілі па Кракаве на беларускай вандроўцы, маленькія беларусікі вырушылі ў вандроўку па краіне казак. Каця, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, а таксама дзеткі і іх бацькі гулялі ў беларускія народныя гульні і нават паставілі маленькі спектакль.


У нядзелю каля 150 беларусаў прайшліся вуліцамі Кракава. Мы раздавалі лістоўкі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі, спявалі песні, а ў канцы марша на плошчы каля Вавеля кожны мог падзяліцца думкамі і пачуццямі на адкрытым мікрафоне. 


Made on
Tilda