Навіны і падзеі

Глабальны Днень Салідарнасці з Беларуссю

❤️ Шаноўнае спадарства! ❤️

29 мая Святлана Ціханоўская аб'явіла Глабальным Днём Салідарнасці з Беларуссю. У Кракаве a 13.00 мы збіраемся на Марш Салідарнасці.
Запрашаем усіх тых, каго хвалюе сённяшняя сітуацыя ў Беларусі, хто хоча выразіць сваю салідарнасць з незалежнымі СМІ, палітвязнямі і ўсімі беларусамі, якія змагаюцца за сваю краіну!

⚪️ Што? Легальны Марш салідарнасці з Беларуссю, узгоднены з уладамі горада Кракаў
🔴 Дзе? Сустракаемся на плошчы Вялікай Арміі Напалеона, а пасля ідзем праз вуліцу Гродзкую на галоўную плошчу і застаемся каля помніка Адаму Міцкевічу
⚪️ Калі? 29 мая 2021 (субота), 13.00

Нагадваем пра маскі і захаванне дыстанцыі, максімальная афіцыйная колькасць удзельнікаў - 50 чалавек.

Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых, бярыце з сабой нашыя нацыянальныя сімвалы, рабіце плакаты!