❤️ Гэты перыяд ня просты, і мы, актыўныя беларусы Кракава, хочам зрабіць гэты этап вашага жыцця прасцейшым і больш цікавым. Нам усім патрэбная падтрымка і салідарнасць. І мы хочам падтрымаць таленавітых і актыўных беларусаў Кракава.
Мы бачым і ведаем, што ў Кракаў пераехалі працавітыя, крэатыўныя і вельмі таленавітыя беларусы, якія аказваюць паслугі або робяць штосьці сваімі рукамі. У чатах часта шукаюць цырульнікаў 💇♂️ , дызайнераў 👨🎨 , паслугі па манікюры 💅, сувеніры 🎁, майстар-класы 🤲, масаж 💆♂️ і г.д.
На нашым сайце мы хочам стварыць пералік паслуг, якія прапаноўваюць беларусы ў Кракаве, каб аблегчыць жыццё тым, хто штосьці робіць, і тым, хто шукае гэтых людзей у Кракаве.
Калі вы штосьці робіце сваімі рукамі ці займаецеся рэалізацыяй паслуг, калі ласка, запоўніце анкету!
Мы ў сваю чаргу апрацуем вашы прапановы і зробім падборку на нашым сайце, якая задаволіць усіх 🤞🏼